Тульскі дзяржаўны тэатр лялек 8 кастрычніка ў Івянецкім Доме культуры пакажа спектакль “Брэменскія музыкі” паводле братоў Грым.

Спектакль разлічаны і на дзяцей, і на дарослых. Артыстаў з Тулы на гастролі з 6 па 9 кастрычніка запрасіў маладзечанскі тэатр “Батлейка”. У Маладзечне запланаваныя каля 15 паказаў. Гэта першыя гастролі тульскага тэатра ў Маладзечне і Івянцы.

Святлана ЦІШКО.