У агульнакамандным заліку на Чэмпіянаце Мінскай вобласці па кросе 1 кастрычніка з вялікім адрывам перамагла маладзечанская каманда.

Маладзечанцы набралі 301 ачко. У іх бліжэйшых сапернікаў – каманды Салігорска – 244 ачкі, у Мінскага раёна – 241. За першае месца, занятае лёгкаатлетам у асабістым заліку, каманда атрымоўвае 30 ачкоў, за 20 месца – 1 ачко.

У асабістым першынстве Яўген Ільіч перамог сярод юнакоў 1992-1993 гадоў нараджэння на дыстанцыі 3000 метраў, Дзмітры Балабанскі – у бегу на 4000 метраў (юніёры 1990-1991 гадоў нараджэння). Сярэбранымі прызёрамі ў сваіх групах сталі Улад Сычоў (2000 метраў) і Павел Крушынскі (5000 метраў). Бронзавымі – Вікторыя Гусакоўская (1000 метраў) і Руслан Садоўскі (5000 метраў).

Святлана ЦІШКО.