Ацані  свежы нумар “Рэгіянальнай газеты” – добра або дрэнна,  выкажы сваё меркаванне.

Успаміны пра Маладзечна

Чаму гэта палякі белыя? Яны змагаліся за белую гвардыю (бога, царя и отечество), за Белую Русь? Падкажыце, хто ведае. Nifeus. [Такая была савецкая традыцыя называць усё, што не чырвонае – белым. У матэрыяле цытуецца дакумент, які мы, зразумела, не правілі. І палякі, канешне, не мелі адценняў. Пытанне слушнае, і мы зразумелі прыхаваную Вамі, шаноўны Nifeus, іронію. Чытайце наш сайт rh.by. Рэдактар.]

Пра “спячых паліцэйскіх”

Я б яшчэ хацела каля ”Дабрадара” зрабіць дадатковы пешаходны пераход. А то адзін ледзь не на вакзале, другі – аж каля банка. Таму і ідзе народ у піцэрыю і ў ”Дабрадар”, парушаючы правілы. Я таксама парушаю і моцнай віны не адчуваю. Lisa.  

А вось ад майго імя пастаўце пытанне перад кампетэнтнымі органамі аб строгім выкананні стандарту Беларусі 1538-2005 пры ўстаноўцы гэтых самых паліцэйскіх. Згодна са стандартам, пры абмежаванні хуткасці 30 кіламетраў за гадзіну вышыня “паліцая” павінна быць 6,5 сантыметра, даўжыня хорды – 1,5 метра, радыус закруглення – 4,5 метра. Ні адзін “паліцэйскі ў Маладзечне не адпавядае патрабаванням стандарту. Сяргей. [Мы абавязкова перададзім пажаданні і пытанні Lisy і Сяргея ў дзяржаўтаінспекцыю, папросім пракаментаваць гэтыя два паведамленні і апублікуем каментары. Сяргей Зянько.]

Пра “вайну зямлянкам і баракам”

Вельмі цікавы артыкул! Пабольш бы іх па тэматыцы мінулага Маладзечна. Хацелася б, каб часцей размяшчалі фотаздымкі з выявамі горада ў мінулым. Ігар. [Дзякуй, Ігар, за ўвагу. Будзем старацца.]

Мільённыя страты з-за пін-кода

Ну хай сабе: ПІН-код на ўвесь горад крычаць поўныя эээ… карацей, не вельмі разумныя людзі. А што носяць картку разам з паперкай, на якой ПІН напісаны, дык што зробіш?.. У мяне, напрыклад, тры карткі – ну так атрымалася. Насіць разам з карткай запісаны код баюся. Два ПІН’ы неяк запомніла, а трэці – ніяк – аператыўнай памяці не хапае, як у камп’ютара. 🙂 Кожны раз тэлефаную дадому, каб мне прадыктавалі тыя чатыры лічбы. Сваякі ўжо смяюцца. Яшчэ ў мяне ёсць банкаўскі рахунак без карткі. Дзякуй Богу, што для доступу да яго няма ПІН’у, а дастаткова даць дамову і свой пашпарт. Lisa.