Начальнік вышуку райаддзела міліцыі Дзмітры Антановіч у інтэрв’ю “РГ” расказаў: прадавец у краме была адна. Каля 12 гадзін 50 хвілін у магазін зайшлі чатыры маладыя чалавекі. Адзін з іх адкрыта з касы забраў 600 тысяч рублёў выручкі. Напалохаў зламысніка 76-гадовы пенсінер, пакупнік магазіна.

Маладыя людзі вымушаныя былі ўцякаць. Яны селі ў легкавую машыну і паехалі. Міліцыя аўтамабіль знайшла. Гэта — “Опель-Астра”. Следства пакуль не называе гаспадара машыны. Вышук злачынцы і астатніх трох мужчын працягваецца. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Грабеж”

Сяргей ЗЯНЬКО.