Моладзевая зборная Беларусі ў чарговым матчы кваліфікацыйнага раўнда Чэмпіянату Еўропы па футболе сярод спартсменаў, не старэйшых за 21 год, у сераду, 14 кастрычніка, на гарадскім стадыёне ў Маладзечне выйграла ў зборнай Албаніі з лікам 4:2.


Прычым, пасля першага тайма нашы вялі 3:0.

Пасля гэтай гульні беларусы зраўняліся па ачках з лідэрамі — зборнымі Аўстрыі і Шатландыі. У трох камандаў цяпер па 9 ачкоў пасля чатырох гульняў. Албанія з трыма ачкамі на чацвертым месцы. Каманда мае на адну гульню больш. Азербайджан не набраў ачкоў і замыкае турнірную табліцу. Праўда, аўтсайдэр правёў пакуль толькі тры свае сустрэчы.

Сяргей Зянько.

Пра перадматчавыя падзеі чытай тут: Стыхія спорту не зашкодзіць