Без табло магла праходзіць гульня адборачнага цыкла Чэмпіянату Еўропы па футболе сярод моладзевых зборных каманд Албаніі і Беларусі ў Маладзечне 14 кастрычніка. Напярэдадні ноччу падчас стыхіі на табло абрынуліся тры вялікія галіны таполі, што стаіць побач за агароджай стадыёна.

Табло перад міжнародным матчам, нягледзечы на падзенне на яго дрэва, запрацавала.

Першы сур’ёзны сёлета снег на стадыёне. Укатчык ведае сваю працу — паверхня поля павінна быць роўнай.

Без лапаты — нікуды!

Стражы аховы парадку. Ці толькі стыхія іх хвалюе?

Па словах начальніка гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслава Грыня, яго супрацоўнікі ад самай раніцы распілавалі галіны, а пасля работнікі “Камунальніка” вывезлі іх ад стадыёна.

Дырэктар спартыўнай арэны Аляксей Язневіч паведаміў “РГ”, што здарэнне не нанесла шкоды табло. Зрэшты, каб гэта і адбылося, гульня б усё адно прайшла. У гэтым запэўніў наша выданне начальнік міжнароднага ўпраўлення Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Вараб’ёў.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.

Вынікі матча.