На першынстве Гродзенскай вобласці 9-11 кастрычніка каманды нашага рэгіёну сталі прызёрамі ва ўзроставай групе 1996 года нараджэння і маладзейшыя.

Каманда Смаргонскага раёна (гурток на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, кіраўнік Віктар Тухто) заняла другое месца, Астравецкага раёна (ДЮСШ аддзела адукацыі, трэнер Аляксей Маргуж) – трэцяе.

У асабовым заліку толькі пераможцаў – пяцёра: Дзмітры Юцкевіч, Дзмітры Лабецкі, Дзмітры Касцючэнка (Астравец), Вадзім Жвірыдоўскі, Яўген Фурманчук (Смаргонь).

Святлана ЦІШКО.