На чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па кросе, які адбыўся 10 кастрычніка ў Лідзе, у камандным заліку спартсмены Смаргонскага раёна занялі трэцяе месца.

У асабовым заліку ў сваіх узроставых групах перамаглі Дзмітры Граматоўскі і Сяргей Лукоўскі. Другімі фінішавалі Аляксей Карабка і Вікторыя Шчасліўцава. Генадзь Шчэрбач быў трэцім.

У каманды Астравецкага раёна – адзін прызёр: Віталь Гудойць заняў трэцяе месца.

Святлана ЦІШКО.