На Міжнародны турнір па гандболе 14 кастрычніка ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці адправіліся і чатыры спартсменкі з Ашмянскага раёна.

Віялета Багушэвіч і Яўгенія Маркевіч вучацца ў СШ №2 горада Ашмянаў, Дыяна Градабоева – у гімназіі №1, Ганна Кубліцкая – у Дакурнішскай СШ. Турнір адбудзецца ў Тыраспалі (Малдова, самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская рэспубліка).

Святлана ЦІШКО.