Першынство Маладзечанскага раёна па бегу за адну гадзіну 18 кастрычніка сабрала 76 чалавек ад 5 да 82 гадоў.

Акрамя мясцовых спартсменаў, удзельнічалі прадстаўнікі Мядзела, Мінска, Смаргоні, Барысава. Абсалютным пераможцам сярод мужчын стаў маладзечанец Руслан Садоўскі. За гадзіну ён прабег 17200 метраў. Сярод жанчын – Галіна Кавалёва (Маладзечна), яе вынік – 13210 метраў. З прадстаўнікоў рэгіёну найлепшых вынікаў дасягнулі Аляксандр Быкаў з Мядзела і Уладзімір Чырыца са Смаргонскага раёна, якія перамаглі ў сваіх узроставых групах.

Дзеці 8-10 і 11-13 гадоў беглі адпаведна 400 і 800 метраў. У малодшай групе перамаглі Дзмітры Роўны і Марыя Роўда. У старэйшай – Юлія Роўная.

Самай маладой ўдзельніцы спаборніцтваў – Арыне Крукоўскай – 5 гадоў. Самы старэйшы – Павел Сталбавенка – за гадзіну пераадолеў 6200 метраў.

Святлана ЦІШКО.