Футбольны клуб “Смаргонь” канчаткова страціў шансы застацца на наступны год у вышэйшай лізе.

Гэта адбылося ў 23 туры, які прайшоў 17-18 кастрычніка. Не дапамагла нам перамога ў гасцях над жодзінскім “Тарпеда” 2:1, бо “Мінск”, які займае 12 радок у табліцы, таксама ў гасцях выйграў у “Гомеля” 3:1. Ні пры якім раскладзе нашы ўжо не выберуцца з зоны вылету.

Сяргей ЗЯНЬКО.