Рэспубліканскі конкурс па інфарматыцы “Інфа-мышка” (праводзіцца ён ва ўсёй рэспубліцы ў адзін дзень) прайшоў у раёне 22 кастрычніка.

Удзел у ім прынялі 223 вучні 3-9 класаў з усяго раёна. Каардынатарам правядзення “Інфа-мышкі” стаў Вілейскі раённы адукацыйна-інтэлектуальны цэнтр.

 22 кастрычніка ўсе канкурсанты атрымалі заданні розных узроўняў складанасці. Кожны вучань, у залежнасці ад класа, павінны быў адказаць на 20-25 пытанняў па інфарматыцы. Як паведаміла дырэктар адукацыйна-інтэлектульнага цэнтра Алена Рослік, заданні простымі не былі.

– Правядзенне такіх конкурсаў, – па яе словах, – спрыяе развіццю ў вучняў цікавасці да прадмета, лагічнага мыслення і выяўлення таленавітых дзяцей. Усе работы пасля конкурсу будуць накіраваныя ў беларускую асацыяцыю “Конкурс”.

Вынікі стануць вядомымі толькі праз 3-4 месяцы, таму што гэты конкурс праходзіў у межах рэспублікі. Але без узнагароды ніводны вучань не застанецца. Усе ўдзельнікі атрымаюць падарункі.

Надзея СТАНКЕВІЧ.