У Мядзельскім музеі “Народнай славы” праходзіць выстава выпускнікоў Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава “Зямлі маёй дзівосныя матывы”.

Прапанавала паказаць працы былых навучэнцаў вучылішча завуч гэтай установы адукацыі. Як паведаміла навуковы супрацоўнік музея “Народнай славы” Наталля Бурак, у іх выставачнай зале прадстаўлена каля сарака розных прац. Наведнікі могуць палюбавацца батыкам, скульптурамі, карцінамі, выкананымі алеем, прыгожымі маляванымі дыванамі.
Выстава будзе працаваць да канца кастрычніка.

Надзя СТАНКЕВІЧ.