Традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўных бальных танцах “Кубак Маладзечна-2009” адбудзецца 8 лістапада ў Палацы культуры.

Акрамя маладзечанцаў, удзельнічаюць пары з Мінска, Гродна, Асіповічаў, Жодзіна, Смаргоні і іншых гарадоў Беларусі. Танцоры – ад пяці гадоў і старэйшыя – будуць падзеленыя на некалькі ўзроставых груп.

Святлана ЦІШКО.