Рашэннем Смаргонскага райвыканкама ў Войстаме на базе сярэдняй школы адкрыта група для дашкольнікаў – 26 кастрычніка прыйшлі першыя выхаванцы 3-5 гадоў.
Іх пакуль што сямёра – астатнія хто праходзіць медкамісію, хто хварэе. Дзіцячы сад у Войстаме не працаваў з 1991 года. Цяпер школьны аўтобус збірае малых з усяго наваколля: ад Забалацця і Міцкевічаў, да якіх ад Войстама каля 20 км на поўдзень, да Семянкоў, што ў 12 км на поўнач.
Святлана ЦІШКО.