Дабрачынны канцэрт “Падары надзею” пройдзе ў кінаканцэртнай зале райцэнтра 4 лістапада.

Па словах дырэктара раённага метадычнага цэнтра Вольгі Турубаравай, удзел прымуць самадзейныя калектывы. Выручаныя сродкі пойдуць на рахунак дзецям, хворым на анкалогію. На  чацвер, 29 кастрычніка, было прададзена ўжо 400 білетаў.

Надзея Станкевіч.