Восеньскія канікулы ў гарадскіх школах працягваюцца.

У аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвыканкама пацвердзілі, што школьнікі яшчэ тыдзень, да 9 лістапада, не будуць хадзіць на заняткі – па рэкамендацыі абласнога цэнтра гігіены канікулы прадоўжылі з-за высокага ўзроўню захворвальнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі. Закрыццё дашкольных устаноў пакуль што не абмяркоўваецца. Больш падрабязную інфармацыю і каментары мясцовых медыкаў чытайце пазней.

Як пісала раней “РГ”, 22 кастрычніка на Маладзечаншчыне пачалася вакцынацыя супраць грыпу. Медыкі сказалі тады, што эпідэмію чакаюць напрыканцы снежня – у пачатку студзеня.

Святлана ЦІШКО.