Ініцыятарам інтэрнэт-праекта з’яўляецца радыё- і тэлевядучая, пісьменніца Тамара Лісіцкая, якую добра ведаюць у дзіцячым анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах. Разам з паплечнікамі Тамара арганізоўвае рэгулярные “выезды” з падарункамі і неабходнымі рэчамі для дзяцей.
Смаргонскі напрамак для валанцёраў таксама не новы – цягам двух апошніх гадоў яны двойчы наведваліся сюды.
Трэцяя па ліку акцыя заклікае дапамагчы смаргонскай арганізацыі, якая налічвае 70 сем’яў з дзецьмі са складанымі захворваннямі. Памперсы, пральныя парашкі, пасцельная бялізна, цёплая адзежа, цацкі – вось няпоўны спіс неабходных для дзяцей рэчаў.
За падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца на сайт www.help-me.by або да каардынатараў па наступных тэлефонах: +375 29 7654662, +375 29 6841058.
Святлана СТАНКЕВІЧ.