У вёсцы Камень Івянецкага сельсавета 1 лістапада згарэў драўляны дом.

Прычына пажару – трэшчыны ў коміне. Напярэдадні ўвечары нецвярозы 41-гадовы гаспадар запаліў у печы і лёг спаць. Пажарных 1 лістапада ў 11.40 выклікаў сусед. Супрацоўнікі МНС прыехалі на працягу 15 хвілін, але дах дома ўжо гарэў адкрытым полымем. Гаспадар дома не пацярпеў, дом і маёмасць згарэлі.

Святлана ЦІШКО.