Падлеткі 14-16 гадоў, якія адпачывалі ў аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, 30 кастрычніка наладзілі акцыю дапамогі дзецям сацыяльнага прытулку Мядзела.

Напярэдадні сярод аднагодкаў, якія таксама адпачывалі ў змене “Дарогаю дабра”, яны сабралі грошы, канцылярскія тавары і сувеніры, падрыхтавалі міні-канцэрт. У прытулку падлеткі гулялі з дзецьмі, спявалі разам з імі, паказалі свае творчыя нумары. Напрыканцы сустрэчы перадалі падарункі.

Святлана ЦІШКО.