Супрацоўнікі смаргонскай ДАІ 28 кастрычніка ля Смаргоні затрымалі мікрааўтобус “Мерседэс” пад кіраўніцтвам жыхара Воранаўскага раёна.
Не маючы таварна-транспартнай накладной, іншых адпаведных дакументаў, ён вёз жаночае адзенне на суму 170 мільёнаў рублёў. Праводзіцца праверка, матэрыялы справы будуць перададзеныя ў гаспадарчы суд.
Святлана ЦІШКО.