Аддзел адукацыі Мядзельскага райвыканкама распрацаваў прафілактычныя меры ў змаганні з віруснымі захворваннямі.

Спецыяліст аддзела адукацыі Ніна Самко расказала, што запланаванае правядзенне шэрагу мерапрыемстваў.

Пройдзе паясняючая размова з бацькамі, педагогамі і вучнямі па папярэджанні заражэння вострай рэспіратарнай віруснай інфекцыяй. А ў выпадку, калі школу закрыюць на каранцін, настаўнікі будуць наведваць вучняў, праводзіць з імі кансультацыі па тэлефоне. Дзеці, якія не захварэюць, змогуць хадзіць у школы. Там будуць дзяжурныя педагогі. Акрамя таго, як сказала Ніна Самко, кожны дзень збіраюцца дадзеныя аб колькасці захварэўшых.

Надзея СТАНКЕВІЧ.