У Палацы культуры 6 лістапада пройдзе канцэрт, на якім адбудзецца сустрэча “харавікоў”.

Па словах дырэктара раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Тэрэсы Закрэўскай, у Вілейку на сустрэчу з народным хорам ветэранаў прыедзе калектыў Палаца Рэспублікі “Славянскі сувенір”, які выступіць на запланаваным канцэрце.

Надзея Станкевіч.