http://www.sportclub.by/stipendii-kluba-175.html
21-гадовая спартсменка выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа і “ўзяла” золата ў Чэмпіянаце свету, які праходзіў 5-9 лістапада ў Салоніках (Грэцыя).
Кацярына Радзевіч – удзельніца і пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў і Чэмпіянату Еўропы.
Як паведаміў першы трэнер чэмпіёнкі Аляксандр Вахавяк, у 1998-м дзяўчынка прыйшла да яго на першую трэніроўку, займалася ў Аляксандра Вацлававіча да 2002 года, пасля скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву, цяпер Кацярына – студэнтка факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кацярыне спатрэбілася 10 год, каб атрымаць званне чэмпіёнкі свету.
Святлана СТАНКЕВІЧ.
Інтэрв’ю з Кацярынай тут.