У Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі, што ў Ратамцы, ад 6 да 8 лістапада праходзіла рэспубліканская спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартшкол па выездцы сярод юнакоў 1993 года нараджэння. Каманда з Ашмянаў заняла трэцяе месца.

Пра гэта паведаміла ”РГ” трэнер ашмянскай каманды Дар’я Марухіна.

Паводле яе слоў, удзел у спаборніцтвах алімпійскага віду спорту прымалі 30 коннікаў з Беларусі. На працягу трох дзён журы сачыла не толькі за рухамі коней. Ацэньвалі і вершнікаў за добрае кіраванне канём, уменне трымаць раўнавагу, правільнасць заезду.

У камандным складзе Ашмяны прадстаўлялі Алена Грынкевіч на кані Іверыя, Крысціна Шведава на кані Гулбіс, Георгій Бязюк на кані Выгода. У асабовым заліку ад Ашмянаў выступала Валерыя Кулік з канём Іверыя.
Усім удзельнікам неабходна было праехаць на кані па вызначаным маршруце. Спачатку яны ішлі шагам, потым ехалі рыссю і галопам.

Надзея Станкевіч.