“Сітуацыя з захваральнасцю грыпам і вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі стабілізуецца”, – паведаміў раніцай 16 кастрычніка на нарадзе ў старшыні райвыканкама галоўны доктар Маладзечанскага раёна Аляксандр Бузюк.

Па яго словах, ужо на мінулым тыдні зменшылася колькасць наведнікаў у паліклініках, а таксама выклікаў дактароў на дом. Зараз у бальніцы знаходзіцца 255 чалавек з дыягназам пнеўманія. Усім хворым забяспечаны належны догляд, усе ідуць на папраўку. Смяротных выпадкаў няма.

У канцы мінулага тыдня з раённага бюджэту выдаткавана 256 мільёнаў рублёў на закупку неабходных медыцынскіх прэпаратаў. Амаль ва ўсіх аптэках горада і раёна ёсць неабходныя лекі і нават медыцынскія маскі, якіх нейкі час не хапала.

Марына СЛІЖ.