Старшыня Маладзечанскага аддзялення асацыяцыі цырульнікаў-касметолагаў Людміла Абрамовіч паведаміла ў інтэрв’ю “РГ”, што гэты конкурс быў адборачным турам перад чэмпіянатам рэспублікі цырульніцкага майстэрства.
На базе Палаца культуры прычоскі і манікюр рабілі не толькі маладзечанскія майстры. На конкурс прыехалі цырульнікі з Віцебска, Мінска, Барысава, Вілейкі.
У 9 гадзін 30 хвілін раніцы пачалася жараб’ёўка ўдзельнікаў. А праходзіў конкурс у розных накірунках: фларыстыка, модная катэгорыя, пазногцевы сэрвіс, подыумны макіяж. Працавала фотагалерэя, а прадстаўнікі з касметалагічных кабінетаў праводзілі майстар-клас.
Флорадызайнам займаліся сем удзельнікаў з Маладзечна і раёна. Кожны выбіраў сабе адну тэму з трох: “Вясельны букет”, “Букет на вольную тэму” і “Зімовая казка”. За вызначаны час фларыстам трэба было прадставіць журы гатовыя букеты.
Гэтай удзельніцы ў валасы ўплялі крыху пер’я.
Вясельная прычоска.
Модны мужчынскі вобраз.
А гэтыя церамкі цырульнік зрабіла для намінацыі “Фантазійная прычоска”.
Вясельная прычоска.
Фантазійная прычоска.
11 лістапада касметалагічныя кабінеты праводзілі майстар-клас.
З кветак можна зрабіць цуд. Падчас конкурсу “Фларыстыка”.
Першае месца за “Вясельны букет” атрымала Вольга Доўгер. Перамога за “Букет на вольную тэму” была ў Галіны Каспяровіч. Вольга Доўгер заваявала дыплом I ступені і за “Зімовую казку”.
Наступным этапам стаў конкурс на лепшую прычоску ў розных намінацыях. Гэта модная катэгорыя складалася з двух відаў:
Дарослая катэгорыя:
1). Модная катэгорыя камбінаваных відаў (модная прычоска на доўгіх валасах, модная стрыжка з укладкай).
2). Модныя віды стрыжкі (прычоска маладой, модная стрыжка з укладкай – жаночыя майстры, модны вобраз жаночы і мужчынскі Full Fashion look – жаночыя і мужчынскія майстры).
3). Подыумны макіяж.
Навучальныя ўстановы:
1). Конкурс сярод цырульнікаў – модная катэгорыя камбінаваных відаў (дзённая прычоска, модная вячэрняя прычоска – жаночыя майстры).
2). Модныя віды спаборніцтваў (мужчынская модная стрыжка з укладкай, жаночая модная стрыжка з укладкай, жаночая модная фантазійная прычоска, модныя жаночыя і мужчынскія вобразы “Мода Учора. Сёння. Заўтра”).
3). Конкурс касметычнага і эстэтычнага майстэрства (подыумны макіяж).
Сярод дарослых у моднай катэгорыі камбінаваных відаў пераможцай стала Кацярына Кажура. За прычоску маладой першым месцам узнагародзілі Алену Шабуню. Модны вобраз мужчынскі лепш за ўсё паказала Марына Вірынская, а пераможцай у намінацыі “Модны вобраз жаночы” стала Аляксандра Капуцкая. Наталля Данкевіч атрымала дыплом I ступені за подыумны макіяж. Па выніках конкурсу модных прычосак у гэтых намінацыях перамаглі маладзечанскія цырульнікі.
У конкурсе навучальных устаноў за камбінаваныя віды прычосак перамог Алег Осіпаў з Мінскага тэхналагічнага каледжа. Мужчынскую модную стрыжку з укладкай лепш за ўсіх выканала Вольга Сакалоўская (Мінск), а жаночую – Дар’я Камлюк (таксама з Мінска).
Лепшую фантазійную прычоску зрабіла Людміла Счурук з Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Мінчанка Вольга Ліннік атрымала першае месца за модныя жаночыя і мужчынскія вобразы “Мода Учора. Сёння. Заўтра”. А за подыумны макіяж перамогу заваявала Вікторыя Лятчэня (Мінск).
Першае месца ў каманды з Маладзечна, а другое занялі віляйчане.
Надзея СТАНКЕВІЧ.
Фота Надзеі СТАНКЕВІЧ.