На сцэне актавай залы цэнтра будуць выступаць вакальна-інструментальныя групы з Маладзечна і Валожына, а таксама вакальны гурт “Менестрэлі” Палаца культуры.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаецца 1 снежня. Акцыю ладзіць грамадскае аб’яднанне “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” (ХСДМ). Акрамя выступлення творчых калектываў, запланаваная дэманстрацыя відэафільмаў, накіраваных на прафілактыку ВІЧ/СНІД. Гледачам раздадуць інфармацыйныя буклеты і прадставяць маладых людзей, якія ў школах горада ладзяць семінары па прафілактыцы гэтага захворвання.

“Гэтая тэма ўжо, напэўна, нагнала аскому. Але яна ўсё роўна застаецца актуальнай, бо колькасць хворых не змяншаецца, а павялічваецца. Акцыя разлічана на моладзь, але мы будзем рады бачыць на ёй зацікаўленых людзей усіх узростаў”, – патлумачыў арганізатар канцэрта і кіраўнік маладзечанскага аддзялення ХСДМ Сяргей Шыман.

Пачатак акцыі ў 17.00. Уваход вольны.

Святлана ЦІШКО.