Другімі сталі спартсмены чысцінскага прадпрыемства “Забудова”, на трэцім — завод металічных канструкцыяў.
Усяго ў стартах узялі ўдзел 43 чалавекі з 11 камандаў, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” галоўны спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Туронак.

Кожная каманда складалася з чатырох спартсменаў — двух мужчын і дзвюх жанчын. Спаборнічалі ў заплывах на 50 метраў вольным стылем.

Падводзіліся асабовы і камандны залікі. У асабовым заліку ў заплыве мужчын першае месца заняў Аляксандр Маўрын з “Забудовы”. Другое месца таксама ў чысцінца Дзмітрыя Глаўдзеля, трэцяе ў Іллі Антонава, які выступаў за аддзел адукацыі райвыканкама.

У заплывах жанчын першай стала Алена Тукайла з завода металічных канструкцыяў, на другую прыступку ўзнялася Ірына Глаўдзель з “Забудовы”, на трэцюю — Марына Лаўрышчава з аддзела адукацыі.

Камандны залік падводзіўся па табліцы мнагабор’я. Кожнаму спартсмену, у залежнасці ад яго ўзросту, налічвалася пэўная колькасць ачкоў. Такім чынам, выступленне ўсёй каманды не стаяла ў прамой залежнасці ад колькасці перамог і прызавых месцаў спартсменаў у асабовых заліках. Важная была стабільнасць і роўнасць выступлення ўсёй каманды.

Менавіта таму аддзел адукацыі і атрымаў агульную перамогу. Чатыры іх спартсмены набралі 94, 89, 79 і 77 ачкоў адпаведна. У часцінцаў жа, напрыклад, гэтыя лічбы выглядаюць так: 107, 95, 81, 55. Атрымалася, што плыўчыха, якая набрала 55 ачкоў, пацягнула ўніз усю каманду. Зрэшты, аддзел адукацыі абышоў “Забудову” ўсяго на адно ачко — 339 супраць 338.

Сяргей ЗЯНЬКО.