Маладзечанцы паўтарылі леташні поспех і другі год запар сталі пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў, расказала ў інтэрв’ю “РГ” дырэктар ДЮСШ коннага спорту Наталля Шаліма.

Паводле яе слоў, у спартакіядзе ўдзельнічалі сем камандаў. Толькі дзве з іх прадстаўлялі спартыўныя школы — маладзечанская і гродзенская. Астатнія пяць — цэнтры алімпійскага рэзерву.

Нашы вершнікі выйгралі камандны кубак і занялі агульнакаманднае першае месца. Гонар Маладзечанскага раёна абаранялі Маргарыта Грыц, Арцём Пірог і Кацярына Станкевіч. У асабовым заліку прызавыя месцы ў Кацярыны і Арцёма. Дзяўчына паднялася на трэцяе месца, хлопец заняў два другія месцы і адно трэцяе.

У агульнакамандным заліку другімі сталі вершнікі Гомельскага цэнтра алімпійскага рэзерву, на трэцім месцы каманда Мінскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву.

Сяргей ЗЯНЬКО.