Першынство па шашках і шахматах сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў прайшло 16-20 і 23-28 лістапада. Каманды былі падзеленыя на чатары падгрупы.
Інструктар-метадыст дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №1 аддзела адукацыі Анатоль Яфімаў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: у кожнай з падгруп спаборнічалі асобна гарадскія гімназіі, асобна гарадскія і раённыя школы. У склад камандаў уваходзілі па тры ўдзельнікі – два хлопцы і адна дзяўчына. У кожным са спаборніцтваў узялі ўдзел па 31 камандзе.

Вынікі спаборніцтваў

Шашкі

Група А:

1 месца – гімназія №7, 2 месца – гімназія-каледж мастацтваў, 3 месца – гімназія №3.

Група В:

1 месца – СШ №1, 2 месца – СШ №14, 3 месца – СШ №2.

Група С:

1 месца – Палачанская школа, 2 месца – Маркаўская школа, 3 месца – Алёхнавіцкая школа.

Група D:

1 месца – Хоўхлаўская школа, 2 месца – Граніцкая школа, 3 месца – Заскавіцкая школа.

Шахматы

Група А:

1 месца – гімназія №6, 2 месца – гімназія №7, 3 месца – гімназія №10.

Група В:

1 месца – СШ №1, 2 месца – СШ №14, 3 месца – СШ №4.

Група С:

1 месца – Гарадзілаўская школа, 2 месца – Выверская школа, 3 месца – Хоўхлаўская школа.

Група D:

1 месца – Раёўская школа, 2 месца – Заскавіцкая школа, 3 месца – Дубраўская школа.

 

Сяргей ЗЯНЬКО.