Фінальныя спаборніцтвы Мінскай вобласці па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 1995-1996 гадоў нараджэння прайшлі 28-29 лістапада ў спартзале СШ №14. Маладзечанскія каманды занялі два трэціх месцы.

Як паведаміў “РГ” інструктар-метадыст дзіцяча-юнацкай спартшколы №1 Анатоль Яфімаў, і ў юнацкіх, і ў дзявочых спаборніцтвах удзельнічалі па чатыры каманды.

Першае месца ў юнакоў заняла каманда Клецкага раёна, другімі сталі хлопцы Слуцкага раёна, маладзечанцы — трэція, апошяе, чацвертае месца — у валейбалістаў Жодзінскага раёна.

Мацнейшымі сярод дзяўчат сталі валейбалісткі Бярэзінскага раёна, на другое месца ўзняліся спартсменкі Слуцкага раёна, маладзечанкі занялі трэцяе месца, апошні радок турнірнай табліцы ў дзяўчат Капыльскага раёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.