Занальныя спаборніцтвы Мінскай вобласці сярод жаночых камандаў прайшлі 28-29 лістапада ў спартзале СШ №14.

Маладзечанскія і вілейскія баскетбалісткі занялі адпаведна першае і другое месцы і выйшлі ў паўфінал.
За выхад у паўфінал змагаліся чатыры каманды. Трэцімі сталі жанчыны Мінскага раёна, на чацвертым месцы валожынскія спартсменкі.

Усяго ў вобласці гульні праходзілі ў чатырох зонах. Ад кожнай з іх у паўфінал выходзілі па дзве каманды. На паўфінальных гульнях каманды зноў будуць падзеленыя на дзве падгрупы, дзе згуляюць па кругавой сістэме. У фінал зноў жа выйдуць па дзве лепшыя каманды, якія з улікам набраных у паўфінале ачкоў вызначаць пераможцу і прызёраў вобласці, расказаў “РГ” інструктар-метадыст маладзечанскай ДЮСШ-1 Анатоль Яфімаў.

Сяргей ЗЯНЬКО.