Памочнік начальніка райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: зладзеі залезлі ў дом праз акно, выняўшы шыбу. Гаспадары заўважылі адсутнасць рэчаў на сваіх месцах 25 лістапада.

З дома злачынцы вынеслі касілку, бензапілу, кампрэсар, мыйны пыласос, два DVD-прайгравальнікі, тэлевізар, шрубавёрт, электрычны лобзік, дыскавую пілу, шліфавальную машынку, пілу-балгарку, дрыль. Наўрад ці гэта мог зрабіць адзін чалавек, сказаў Сяргей Латышаў.

Сяргей ЗЯНЬКО.