Чатыры прызавыя месцы занялі вілейскія каратысты з клуба “Дзяржынец” на адкрытым міжнародным турніры, які прайшоў 27-28 лістапада ў Воршы.

У розных узроставых групах і вагавых катэгорыях удзельнічала каля 500 спартсменаў з Расіі і Беларусі.
Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Капуцкі (7-9 гадоў) і Вадзім Бандарэнка (12-13 гадоў). Трэція месцы занялі браты Кірыевічы — Мікіта (10-11 гадоў) і Павел (12-13 гадоў). Трэніруюць спартсменаў Сяргей Кірыевіч і Ягор Кузьмічоў.

Па словах Сяргея Кірыевіча, хлопцы практычна з кожнага турніру вяртаюцца з медалямі. Так што ён чакаў ад сваіх выхаванцаў большага — яны, на яго думку, маглі выступіць лепш, асабліва Мікіта Кірыевіч.

Святлана ЦІШКО.