Аўтамабіль “Мэрсэдэс-Бэнц” затрымалі раніцай 7 снежня міліцыянеры на дарозе каля вёскі Мардасы. У 27-гадовага вадзіцеля знайшлі 2 985 літраў спіртаўтрымальнай вадкасці.

Спіртавая вадкасць разліта ў пяцілітровыя бутлі, па 4 у скрынке.

Грузавік ““Мэрсэдэс-Бэнц”, у якім перавозіў вадкасць жыхар Беларусі.

Прэс-служба абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў паведаміла нашаму выданню, што машыну перанялі ля в. Мардасы Вілейскага раёна, супрацоўнікі Вілейскага ДАІ, ў 8 гадзін 20 хвілін раніцы. Транспарт чакалі, але не ведалі які, таму правяралі ўсіх.

Вадкасць была разлітая ў пяцілітровыя бутлі з надпісамі “Медыцынскі антысептычны раствор для вонкавага прымянення і прыгатавання лекавых формаў,  95 працэнтаў. Этанол”.

Агульны кошт вадкасці – 29 мільёнаў 850 тысяч рублёў. Груз перавозіўся без суправаджальных дакументаў. Вадкасць канфіскавалі.

Сяргей Зянько.

Фота забяспечана Аляксандрам Шункевічам.