Маладая спартсменка так знясілела на дыстанцыі, што пасля фінішу легла проста на дарожку.

Да старту рыхтуюцца дарослыя спартсмены. Пад №60 мілю (1609 метраў) пабяжыць маладзечанец Руслан Садоўскі.

Руслан Садоўскі лідзіраваў на працягу ўсёй дыстанцыі.

Рэспубліканскаму турніру “Залатая міля” ўжо больш за 20 гадоў. Сёлета ў ім удзельнічалі толькі беларускія спартсмены — з Ліды, Смаргоні, Глыбокага, Наваполацка, Дуброўна, Баранавічаў, Вілейкі, Валожынскага і Стаўбцоўскага раёнаў. У залежнасці ад узросту яны беглі або 1609 метраў (міля), або 1097 метраў (вярста).

“Звычайна спаборніцтвы праходзяць на стандартных дыстанцыях. Нават надакучыла — 600 метраў, 1000, 1500… А вярста і міля — гэта нязвыкла. Да таго ж міля папулярная за мяжой. Яна падыходзіць і сярэдневікам і стаерам. У разраднай класіфікацыі сёлета нават з’явіліся нормы на гэтую дыстанцыю”, — патлумачыў у інтэрв’ю “РГ” старшы трэнер Маладзечанскай ДЮСШ Леанід Арцем’еў.

З нашага рэгіёну найбольш пераможцаў і прызёраў у маладзечанскай каманды: Наталля Рогач, Уладзімір Гулевіч, Яўген Ільіч, Таццяна Гулецкая, Руслан Садоўскі. Руслан Садоўскі лідзіраваў на працягу ўсёй дыстанцыі, але за 200 метраў да фінішу яго абагнаў Раман Матусевіч з Баранавічаў.

У камандаў Валожынскага раёна, Вілейкі і Смаргоні — па адным пераможцы: Андрэй Бурдукевіч (Валожын) заняў трэцяе месца на мілі, Юлія Балкоўская перамагла на мілі, Аляксандр Паўлоўскі быў трэцім на вярсце.
У эстафеце 4х400 метраў першае месца заняў квартэт з Маладзечна: Мілона Міхайлава, Марыя Станкевіч, Вадзім Несцярэнка, Яўген Ільіч.

Больш фота, а таксама відэа можна паглядзець на сайце газеты rh.by.

Святлана ЦІШКО.
Фота Святланы ЦІШКО.