Спартсмены 1996-1997 гадоў нараджэння спаборнічалі ў бегу, скачках і кіданнях — па 11 відаў у дзяўчат і хлопцаў. Найбольшая колькасць стартавала на дыстанцыі 60 метраў — 52 юнакі.

З нашага рэгіёну прызёрамі сталі маладзечанцы Антон Лобач, Кірыл Гізулеўскі, Вікторыя Гарбунова, Вікторыя Гусакоўская (двойчы), Ігар Саевіч, Яўгенія Парчэўская.

З вынікам 7 хвілін 27,7 секунды першай фінішавала на дыстанцыі 2000 метраў Юлія Балкоўская з Вілейкі. Антон Салаўёў з Маладзечна двойчы ўздымаўся на найвышэйшую прыступку п’едэсталу гонару: у бегу на 600 метраў ён перамог з вынікам 1 хвіліна 38,6 секунды, на 1000 метраў — 3 хвіліны 8,3 секунды.

Святлана ЦІШКО.