У мікрараёне “Зеніт” мяняюць тэлефонную станцыю на новую электронную, таму 14 снежня ад 18.00 і 15 снежня ўвесь дзень магчымыя цяжкасці з выхадам да абанентаў з нумарацыяй 36ххх, 39ххх, 57ххх, 58ххх, 59ххх.

У гэтых жа абанентаў таксама магчымыя перапынкі ў карыстанні паслугамі byfly i ZALA.
Пасля замены ўсе нумары на новай АТС будуць пачынацца на “тройку”. Замест 57ххх, трэба будзе набіраць 37ххх, 58ххх зменіцца на 38ххх, 59ххх – на 36ххх.

Гэта была апошняя ў Вілейцы тэлефонная станцыя старога тыпу, цяпер у горадзе ўся сетка сувязі лічбавая.
Па словах начальніка Вілейскага раённага вузла сувязі Уладзіміра Мароза, новая АТС дазволіць практычна ліквідаваць чаргу “на тэлефон” у мікрараёне “Зеніт”. Акрамя таго, абанентам будуць даступныя дадатковыя паслугі: аўтаматычнае вызначэнне нумару, танальны набор, пераадрасацыя, канферэнц-сувязь і іншыя.

Святлана ЦІШКО.