У гімназіі-каледжы мастацтваў 22 снежня пройдзе конкурс на лепшую зімовую казку.

Удзел прымуць навучэнцы 1, 2, 3 курсаў тэатральнага аддзялення. Яны прадставяць тэатралізаваную пастаноўку на хвілін 20. Па словах настаўніцы акцёрскага майстэрства гімназіі-каледжа Галіны Лякомцавай, конкурс праводзіцца для зімовай лагернай змены, якая будзе падчас школьных канікулаў.

Надзея Станкевіч.