Экскурсіі дзяцей у рэзідэнцыю Дзеда Мароза, што ў Налібоцкай пушчы, пачаліся 18 снежня. Паездкі арганізуе адно з маладзечанскіх турыстычных агенцтваў сумесна з аддзелам спорту і аддзелам культуры Валожынскага райвыканкама.
Як расказаў “РГ” начальнік аддзела культуры Вікенці Адамовіч, у дзень праходзіць па шэсць і больш экскурсій. Рэзідэнцыю наведваюць школьнікі з Валожынскага, Смаргонскага, Ашмянскага, Астравецкага, Лагойскага, Мінскага раёнаў. Для дзяцей тут ладзяць гульнявыя праграмы з прызамі і розыгрышамі, прадаюць вырабы майстроў народнай творчасці.

Сяргей ЗЯНЬКО.