У спаборніцтвах павінны былі выступіць восем камандаў. Але з-за фінансавых праблем тры каманды не прыехалі, расказала ў інтэрв’ю “РГ” трэнер маладзечанскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Мая Шарыкіна.

У выніку першае і прызавыя месцы разыгралі паміж сабой каманды Пухавіцкага, Старадарожскага, Маладзечанскага, Нясвіжскага і Беразінскага раёнаў. Па словах Маі Шарыкінай, пасля гульняў у двух групах званне лепшай каманды вобласці разыгралі паміж сабой валейбалісткі Пухавічаў і Старых Дарог.

Перамогу атрымалі жанчыны Пухавіцкага раёна. У матчы за трэцяе месца маладзечанкі перамаглі каманду Нясвіжскага раёна. На апошнім, пятым месцы, засталася каманда з Беразіно.

Сяргей ЗЯНЬКО.