Каманда ДЮСШ №1 перамагла на спартакіядзе ДЮСШ Мінскай вобласці сярод спартсменаў 1993-1994 гадоў нараджэння.
Спаборніцтвы прайшлі ў Мінску 19-20 снежня. У малодшай узроставай групе – 1995-1996 гады нараджэння – маладзечанская ДЮСШ заняла другое месца.

І стаеры, і спрынтэры выступілі аднолькава добра, калі меркаваць па колькасці прызавых месцаў у асабовым заліку:

Па выніках спаборніцтваў абедзве маладзечанскія каманды заваявалі права ўдзельнічаць у рэспубліканскай спартакіядзе ДЮСШ, якая адбудзецца ў студзені 2010 года ў Брэсце.

Святлана ЦІШКО.