Калядны турнір, адкрытае першынство дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па плаванні, прайшло 19 снежня ў басейне цэнтра спартыўна-аздараўленчай работы “Сатурн”.

Дырэктар цэнтра Леанід Казлоў паведаміў “РГ”, што ў спаборніцтвах, акрамя выхаванцаў вілейскай школы, узялі ўдзел маладзечанскія спартсмены. Усіх удзельнікаў – каля 60 чалавек. Самыя старэйшыя плыўцы 1997 года нараджэння, самыя малодшыя – 2001 года.

Дзяўчаты і юнакі спаборнічалі на дыстанцыях 50 метраў на спіне, 50 метраў брасам, 50 метраў батэрфляем, 50 метраў вольным стылем і 100 метраў комплексным плаваннем. Сярод пераможцаў і прызёраў – маладзечанкі Яна Раманоўская, Юлія Ганцаль, Аліна Цвірко. Віляйчанкі Ірына Міхалёнак, Маргарыта Скабей, Лізавета Шчарбакова.

Сярод юнакоў вызначыліся маладзечанцы Яўген Лівіцкі, Іван Грыгор’еў, Яўген Кенць, Аляксандр Батышаў, Павел Градабаеў. У гаспадароў спаборніцтваў лепшымі былі Аляксандр Багдановіч, Дзмітры Мацкевіч, Іван Клютчэня, Яўген Маліноўскі.

Сяргей Зянько.