Паўфінальныя і фінальныя гульні Мінскай вобласці па баскетболе сярод жанчын прайшлі 18-20 снежня ў Нясвіжы. Каманда Маладзечанскага раёна заняла чацвертае месца сярод шасці камандаў-удзельніц.

Гуляючы трэнер маладзечанак Любоў Філіповіч расказала ў інтэрв’ю “РГ”: акрамя гаспадынь пляцоўкі і нашай каманды, выступілі яшчэ спартсменкі з Салігорскага, Стаўбцоўскага, Барысаўскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Нашы баскетбалісткі за выхад у фінал выйгралі ў саперніц з Чэрвеня. Пасля былі тры паражэнні ад Барысава, Нясвіжа і Стоўбцаў. У выніку мы занялі чацвертае месца.

Сяргей ЗЯНЬКО.