Сярод спартсменаў 1995-1996 гадоў нараджэння на спартакіядзе спартыўных школ Мінскай вобласці перамагла каманда валожынскай ДЮСШ АФП. Праз месяц, 25-27 студзеня, яна будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскай спартакіядзе.
Абласныя спаборніцтвы прайшлі ў Мінску 19-20 снежня. У 16 відах праграмы прадстаўнікі валожынскай каманды занялі 13 прызавых месцаў. Чацвёра сталі пераможцамі: Вераніка Ахрэм (1500 м з/п), Аляксандр Паплаўскі (400 м), Аляксандр Бубен (1500 м з/п), Андрэй Бурдукевіч (3000 м).

 

Трэнер валожынскай каманды Аляксандр Чарняўскі вынікамі задаволены, але прагноз на рэспубліканскі этап рабіў вельмі асцярожна: “Цяжка прагназаваць. Думаю, Андрэй Бурдукевіч стане прызёрам. Магчыма, Вераніка Ахрэм. Але цяжка сказаць пэўна — невядома пакуль, хто яшчэ будзе выступаць”.

Андрэй Бурдукевіч. Фота  з архіва «РГ».

Святлана ЦІШКО.