Гадзінамі ён праседжваў у засадзе ля лісінай нары ці пільнаваў чуйных дзікоў з паласатым вывадкам на пратаптаных імі ж сцяжынках. З часам з’явілася жаданне ўбачанае зняць на фотаплёнку. Каб усе змаглі падзівіцца прыгажосці палёў і лясоў, звяроў і птушак, рэк і азёр.

Фотаапарат суправаджае гэтага чалавека кожны дзень. Здымаў прыроду яшчэ школьнікам, пасля студэнтам тэхналагічнага інстытута. Шмат рабіў фотаздымкаў і тады, калі працаваў у сістэме лясной гаспадаркі Вілейскага раёна.

Ад гэтага года фотааматар будзе дзяліцца сваімі назіраннямі за прыродай з чытачамі “РГ”. Будзьце ў нашай кампаніі, і вы ўбачыце эксклюзіўныя фотаздымкі з фотапалявання ў зімовы час, зможаце зазірнуць у птушыную сталоўку, паназіраць за белымі чаплямі і лясным доктарам – дзятлам. Першая сустрэча з дзікай прыродай адбудзецца ў пятніцу – 8 студзеня. Не прапусціце!

Марына СЛІЖ.

Публікацыі Віктара Казлоўскага:

За белымі чаплямі

Жывёлы ў зоне забруджання

Каб зрабіць фота, трэба зліцца са снегам

Прыгажосць праз аб’ектыў

Ля прынады ў запаведніку