Першы этап чэмпіянату Беларусі па спартыўнай лоўлі рыбы з лёду на зімовую блешню адбудзецца 9-10 студзеня на Вілейскім вадасховішчы ў раёне выратавальнай станцыі.

Абяцанае сіноптыкамі пацяпленне арганізатараў спаборніцтваў не палохае. “Лёд усё роўна будзе дастаткова тоўсты, – упэўнены адзін з іх Васіль Быкоўскі. –  За надвор’е мы не баімся”. З імі згодныя і работнікі выратавальнай станцыі: лёд, паводле іх слоў, 4 студзеня на розных участках вадасховішча меў таўшчыню ад 15 да 20 см, да выходных ён застанецца настолькі тоўстым, каб вытрымаць рыбакоў.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах зарэгістраваліся 18 камандаў з Мінска, Гродна і іншых гарадоў.

Святлана ЦІШКО.