Як патлумачылі ў раддоме, 7 – гэта вельмі многа, столькі 31 снежня нараджаецца ў рэдкія гады.

А вось 1 студзеня выдалася “малалюдным” – толькі ў 20.15 на свет з’явілася адна дзяўчынка.

Марыю Жабіну з Радашкавічаў і Кацярыну Дурко з Маладзечна, якія нарадзілі адпаведна апошняе ў 2009 і першае ў 2010 годзе дзяцей (абедзве – дзяўчынак), 4 студзеня павіншавалі ў ўручылі падарункі прадстаўніцы раённага аддзялення “Беларускага саюзу жанчын” і аддзела ЗАГС.

Святлана ЦІШКО.