Турнір па міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў у дзвюх узроставых групах праходзіў у СШ №14 ад 25 да 30 снежня. У абодвух узростах першыя месцы занялі гаспадары, вучні СШ №14.
Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў метадыст спартшколы Анатоль Ішчанка. Ён расказаў “РГ”, што ў адной групе на турніры спрачаліся футбалісты 1996-1997 гадоў нараджэння, у другой – футбалісты 1998-1999 гадоў нараджэння.

У старэйшых спартсменаў другое месца заняла СШ №11, трэцяе – ліцэй №7. У малодшых другімі сталі школьнікі са спартыўнага клуба “Агеньчык”, трэцімі – вучні СШ №11.

Сяргей ЗЯНЬКО.